У Менску працягваецца суд над Эдуардам Пальчысам, які вёў блог 1863x пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Яму могуць даць умоўны тэрмін або зьняволеньне з адтэрміноўкай — альбо могуць даць рэальны тэрмін, да 5 год турмы.
У лісьце да дырэктара «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса блогер напісаў, што жадае, каб ягоная ўстанова працавала на ўсё моц.
Павал Белавус і Эдуард Пальчыс — лідзяне, у дзяцінстве вучыліся ў суседніх школах.
«Вітаю, бро! Рады пачуць, што няскораны дух Слабады вітае ня толькі ў маёй душы. А то шмат хто, пераехаўшы ў Менск, адракаецца ад каранёў. Лідзяне не такія. У 14-й школе я неаднаразова быў, гэта для 16-й заўсёды была братэрская школа. Таму дзякуй за падтрымку, зямляк, было неверагодна прыемна. І жадаю, каб „Арт Сядзіба“ працавала на ўсю моц, бо для Беларусі гэта вельмі важна. Вы крутыя, заўсёды заставайцеся такімі», — напісаў Эдуард Пальчыс 17 кастрычніка, калі ўжо ішоў працэс у ягонай справе.
Чарговае пасяджэньне ў справе Эдуарда Пальчыса адбудзецца 24 кастрычніка.