Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Пальчысам аднавіўся. Акцыя пад судом — таксама


У панядзелак 24 кастрычніка а 10-й раніцы ў Менскім гарадзкім судзе аднавіўся разгляд справы Эдуарда Пальчыса, які пад псэўданімам Джон Сыльвэр вёў блог 1863x.

У закрытым рэжыме прайшло пяць дзён суду над Эдуардам Пальчысам. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі за артыкулы, якія суд раней прызнаў «экстрэмісцкімі». Праваабаронцы, якія аналізавалі гэтыя артыкулы, не пабачылі ў іх экстрэмізму і назвалі Пальчыса палітвязьнем. Таксама Пальчысу інкрымінуецца распаўсюд парнаграфіі — у адным з артыкулаў ён прадэманстраваў выявы, якія распаўсюджваюць прыхільнікі «русского мира».

Чаму Пальчыса могуць вызваліць. Тлумачыць Стэфановіч

Штодня каля Менгарсуду зьбіраюцца пікетоўцы, якія цэлы дзень скандуюць лёзунгі ў падтрымку Пальчыса. Міліцыя складае пратаколы за парушэньне грамадзкага парадку. Усяго за пяць дзён складзена больш як 50 пратаколаў.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч зьбіраў подпісы пад адным з артыкулаў Пальчыса. Маўляў, такім чынам падпісанты паказваюць, што «кожны з нас — Джон Сыльвэр».

Такой акцыі падтрымкі не чакаў ні сам Эдуард Пальчыс, як кажа ягоная жонка Вікторыя, ні яна сама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG