Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыўся 20-ы беларуска-польскі эканамічны форум


У форуме бяруць удзел намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі, амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.

Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Раніцай Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і Андрэем Кабяковым.

Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч выступіў па-беларуску:

Міхаіл Мясьніковіч (зьлева) і Міхаіл Русы
Міхаіл Мясьніковіч (зьлева) і Міхаіл Русы

«Беларусь і Польшчу зьвязвае ня толькі агульная мяжа. Мы суседзі. Я задаволены цяперашнімі беларуска-польскімі стасункамі, але наперадзе шмат працы. Мы створым максымальна камфортныя ўмовы для разьвіцьця нашых эканамічных дачыненьняў».

Міхаіл Мясьніковіч павіншаваў амбасадара Польшчы Конрада Паўліка, якому сёньня споўнілася 40 гадоў, і ўручыў яму кветкі.

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы паведаміў, што таваразварот паміж Польшчай і Беларусьсю сёлета перавысіць 2,5 мільярда даляраў. Але ў найбліжэйшых плянах — давесьці таваразварот да 4 мільяраў даляраў на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG