Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрываецца Беларуска-польскі эканамічны форум з удзелам віцэ-прэм’ера Польшчы


Намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі
Намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі

Беларусь наведае намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі, які плянуе выступіць на штогадовым беларуска-польскім эканамічным форуме «Добрасуседзтва-2016».

Форум праводзіцца ў мэтах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі каапэрацыйных сувязяў Беларусі і Польшчы ў розных сэктарах эканомікі. У праграме — пленарнае паседжаньне і работа трох сэкцый: «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і разьвіцьцё», «Стварэньне спрыяльнага інвэстыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі», «Умовы вядзеньня бізнэсу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку».

На думку амбасадара Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка, таваразварот паміж краінамі па выніках 2016 году можа вырасьці:

"Статыстыка таваразвароту зьмянялася ў апошнія гады, таваразварот складаў ад двух да трох мільярдаў эўра за год. У апошнія два гады быў нязначны спад таваразвароту. Але ёсьць шанец, што сёлета ён вырасьце. І ня толькі польскі экспарт у Беларусь, але і беларускі экспарт у Польшчу",— казаў спадар Паўлік 15 чэрвеня 2016 году.

Беларуска-польскі эканамічны форум зьбіраецца дваццаты раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG