24 кастрычніка ў рамках чацьвёртага пасяджэньня сумеснай беларуска-польскай камісіі эканамічнай супрацы Беларусь наведае намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Паводле сайту Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Маравецкі плянуе выступіць на штогадовым беларуска-польскім эканамічным форуме «Добрасуседзтва-2016».
Форум праводзіцца «ў мэтах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі каапэрацыйных сувязяў у розных сэктарах эканомікі».