Беларускі рэпэр Макс Корж апублікаваў у сваім інстаграме фрагмэнт выступу Лявона Вольскага ў менскім музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім прадмесьці. На відэа чуваць, як Корж разам з Вольскім сьпявае песьню «Простыя словы».
На пачатку музычнай кар’еры, з 16 год, Макс Корж сьпяваў па-беларуску ў рэп-гурце LunClan з роднага Лунінца, але набыў папулярнасьць з расейскамоўнай сольнай песьняй «Небо поможет нам» — і далей сьпяваў па-расейску. Для вокладкі трэцяга альбому «Домашний» ён з жонкай і дачкой зьняліся ў нацыянальных строях.
Лявон Вольскі ў дзень выступу абвясьціў назву новага сольнага альбому — «Псыхасаматыка» — і анансаваў вялікі канцэрт у Вільні.