У дзяржаўным дэпартамэнце ЗША дапускаюць увядзеньне новых санкцыяў супраць Расеі празь яе паводзіны ў Сырыі.
Пра гэта перадае Інтэрфакс са спасылкай на прадстаўніка дзярждэпартамэнту ЗША Марка Тонэра.
«Гэты варыянт — адзін з многіх, якія мы вывучаем, але я не зьбіраюся што-небудзь абвяшчаць», — сказаў дыплямат.
У мінулы аўторак прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст ўжо заяўляў, што адміністрацыя ЗША не выключае ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да грамадзянаў Расеі ў сувязі з падтрымкай сырыйскіх уладаў і сытуацыяй у Алепа.