Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухапутныя войскі Башара Асада пачалі буйны наступ на Алепа


У Сырыі ўрадавыя войскі і іх саюзьнікі пачалі наступ на некалькі раёнаў Алепа, якія кантралююцца апазыцыяй.

Агенцтва Reuters паведамляе пра самую буйную наземную апэрацыю ад часу пачатку рэжымам Башара Асада баявых дзеяньняў, якія паклалі канец перамірʼю. Урадавыя войскі наступаюць з чатырох напрамкаў і ўжо занялі адзін з раёнаў на паўночным захадзе гораду. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя патрабуе стварыць гуманітарныя калідоры ў Алепа для вывазу параненых.

ЗША называюць распачаты наступ яшчэ адным пацьвярджэньнем таго, што прэзыдэнт Асад і яго расейскія і рэгіянальныя саюзьнікі парушылі працэс мірнага ўрэгуляваньня дзеля ваеннай перамогі. У Вашынгтоне адзначаюць, што дасягнутае ў гэтым месяцы пагадненьне з Расеяй аб перамірʼі ў Сырыі было сарванае праз тыдзень. Масква і Дамаск, паводле агенцтва Reuters, праяўляюць «барбарства» і зьдзяйсьняюць ваенныя злачынствы, наносячы ўдары па мэдычных і гуманітарных абʼектах.

Больш за 250 тысяч чалавек застаюцца ў раёнах Алепа, якія кантралююцца апазыцыяй. Ахвярамі інтэнсіўных абстрэлаў гэтых раёнаў у апошні тыдзень сталі сотні гараджанаў, многія зь іх загінулі пад заваламі будынкаў, разбураных бункернымі бомбамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG