Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР запусьціла тры балістычныя ракеты ў бок Японскага мора


Архіўнае фота запуску ракеты КНДР
Архіўнае фота запуску ракеты КНДР

Паўночная Карэя запусьціла тры балістычныя ракеты ў бок Японскага мора, паведаміла міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

Выпрабаваньне супадае з апошнім днём саміту G20 у Кітаі. У саміце ўзялі ўдзел многія сусьветныя лідэры, якія падтрымліваюць міжнародную ізаляцыю Паўночнай Карэі з-за яе праграмы стварэньня ядзернай зброі.

Запускі ракет уяўляюць сабой парушэньне рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН.

Як паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ, выпрабаваньне ракет адбылося неўзабаве пасьля таго, як старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе. Кітай — галоўны дыпляматычны саюзьнік Паўночнай Карэі.

Кітайскі лідэр перасьцярог Пак Кын Хе ад разьмяшчэньня ў Паўднёвай Карэі амэрыканскай сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Урад у Сэуле сьцьвярджае, што яны прызначаны для абароны ад паўночнакарэйскіх ракетных нападаў.

На Карэйскім паўвостраве ўзмацнілася напружанасьць пасьля выпрабаваньняў КНДР ракет і атамнай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG