Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх спартоўцаў адхілілі ад удзелу ў Паралімпіядзе ў Бразыліі


«Антыдопінгавая сыстэма Расеі зламаная, карумпаваная і цалкам скампрамэтаваная», — заявіў кіраўнік міжнароднага паралімпійскага камітэту.

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) адхіліў расейскую зборную ў поўным складзе ад удзелу ў Паралімпіядзе ў Бразыліі. Як паведаміў кіраўнік МПК Філіп Крэйвена, такое рашэньне прынятае з-за прымяненьня допінгу ў расейскім спорце, пра што заяўлялі ў Сусьветным антыдопінгавым агенцтве (WADA).

Крэйвена адзначыў, што МПК мае доказы падмены пробаў расейскіх спартоўцаў падчас зімовай Паралімпіяды ў Сочы. У сувязі з гэтым камітэт мае намер бліжэйшыя месяцы пераправерыць усе аналізы паралімпійцаў, якія ўдзельнічалі ў гульнях 2014 году. На думку Крэйвэна, расейская антыдопінгавая сыстэма «зламаная, карумпаваная і цалкам скампрамэтаваная». Расея мае намер аспрэчыць сёньняшняе рашэньне МПК.

У ліпені WADA апублікавала даклад аб махінацыях у расейскіх антыдопінгавых лябараторыях, да якіх, як сьцьвярджаюць у агенцтве, была датычная ФСБ. Пасьля гэтага Міжнародны алімпійскі камітэт і спартыўныя фэдэрацыі адхілілі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанейра каля 100 расейскіх спартоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG