Гэта паказалі аналіз дадзеных бразыльскага ўраду і ўласнае дасьледаваньне агенцтва Reuters. Высьветлілася, што спрагназаванага раней бразыльскімі эколягамі ачышчальнага ўзьдзеяньня моцнага ветру не назіраецца.
Забруджанасьць паветра перавышае дапушчальныя нормы, устаноўленыя Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ). Так было ў 2009 годзе, калі Рыё-дэ-Жанэйра выйграў права правесьці летнюю Алімпіяду-2016, так застаецца і цяпер.
У выніку ў 12-мільённым горадзе штогод тысячы людзей паміраюць праз наступствы дрэннай атмасфэрнай экалёгіі. У Рыё-дэ-Жанэйра падвышаная рызыка захворваньня на рак лёгкіх, астму, інфаркты і інсульты.