Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не паедзе на адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра


Раней Міжнародны алімпійскі камітэт адмовіў у акрэдытацыі на гульнях у Бразыліі усім расейскім спартовым чыноўнікам.

Пра непрыезд Пуціна паведаміў яго прэс-сакратар Дзьмітры Пяскоў, патлумачыўшы такое рашэньне кіраўніка дзяржавы «працоўным графікам». Пяскоў дадаў, што ў Крамлі «шкадуюць» аб рашэньні Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) адмовіць у акрэдытацыі на гульні ў Бразыліі расійскім спартовым чыноўнікам, у тым ліку міністру спорту Віталю Мутко.

Алімпіяда ў Рыё-дэ-Жанэйра пройдзе з 5 па 21 жніўня. Напярэдадні МАК прыняў рашэньне не адхіляць ўсіх расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў Гульнях, аднак абавязаў кожнага спартоўца выканаць шэраг умоў, галоўная зь якіх — згода міжнароднай фэдэрацыі па тым відзе спорту, які прадстаўляе атлет. У МАК выключылі ўдзел у Алімпіядзе-2016 расейскіх спартоўцаў, якія хоць раз былі абвінавачаныя ва ўжываньні допінгу, і адмовілі ў акрэдытацыі ўсім спартовым чыноўнікам з Расеі.

Раней ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах ужо былі адхіленыя расейскія лёгкаатлеты. Пры гэтым расейскія скакуны ў ваду, сынхраністкі і тэнісісты паедуць на Алімпіяду. Адпаведныя рашэньні напярэдадні прынялі міжнародныя фэдэрацыі па гэтых відах спорту.

18 ліпеня Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) апублікавала даклад, зь якога вынікае, што расейскія антыдопінгавыя лябараторыі наўмысна хавалі станоўчыя пробы спартоўцаў на ўжываньне забароненых прэпаратаў, а да махінацый з аналізамі была датычная ФСБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG