Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зробіць для сваіх атлетаў асобны турнір


Расея правядзе альтэрнатыўны турнір для лёгкаатлетаў, якіх не пусьцілі на Алімпіяду з-за допінгу.

Усерасейская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі (УФЛА) абвясьціла, што 28 ліпеня правядзе турнір для расейскіх лёгкаатлетаў, якія не былі дапушчаныя да Алімпійскіх гульняў 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра з-за допінгавага скандалу, паведаміла прэс-аташэ УФЛА Ала Глушчанка.

«Пройдзе турнір, каб спартоўцы маглі падтрымаць сваю форму і атрымалі грашовую кампэнсацыю. Зараз абмяркоўваем пытаньне, ці пройдзе турнір у Маскве або ў іншым месцы. Спадзяемся, што будуць удзельнічаць усе наймацнейшыя спартоўцы Расеі», — сказала Глушчанка .

21 ліпеня Алімпійскі камітэт Расеі прайграў справу ў Спартовым арбітражным судзе (CAS) у Лазане, што азначае, што 68 расейскіх лёгкаатлетаў ня будуць дапушчаныя да Алімпіяды з-за допінгавага скандалу. Рашэньне Спартовага арбітражнага суду аб нядопуску расейскіх лёгкаатлетаў да алімпійскіх гульняў зьяўляецца абавязковым для Міжнароднага Алімпійскага Камітэту, і ён, як чакаецца, прыме сваё рашэньне ў нядзелю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG