Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры спробе перавароту ў Турэччыне загінулі 265 чалавек


Колькасьць ахвяраў сутыкненьняў у Турэччыне падчас няўдалага вайсковага перавароту вырасла да 265 чалавек, паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Як гаворыцца ў паведамленьні, пры спробе вайсковага перавароту былі забітыя 104 мяцежнікі, астатнія ахвяры — цывільныя асобы. Зь іх 20 чалавек удзельнічалі ў сутыкненьнях на баку мяцежных вайскоўцаў. Колькасьць параненых ацэньваецца на 1500 чалавек.

У суботу парлямэнт, будынак якога сур’ёзна пацярпеў падчас падзеяў мінулай ночы, пачаў экстранае паседжаньне. На ім усе чатыры прадстаўленыя ў парлямэнце фракцыі асудзілі спробу перавароту.

Усяго пасьля падзеяў апошняй ночы арыштаваныя 2389 чалавек, у тым ліку высокапастаўленых вайскоўцаў. Таксама страцілі свае пасады 2745 судзьдзяў розных узроўняў, уключаючы судзьдзю Вярхоўнага суду краіны Альпарслана Альтана.

Узброены мяцеж пачаўся ў Турэччыне ўвечары 15 ліпеня. Група вайскоўцаў заявіла, што бярэ кіраваньне краінай у свае рукі, каб забясьпечыць выкананьне канстытуцыйных правоў грамадзян. Да раніцы турэцкаму ўраду ўдалося цалкам аднавіць кантроль над сытуацыяй у краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG