Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вікторыя Азаранка чакае дзіця


«Прайшло некалькі тыдняў з тых часоў, як вы апошні раз пра мяне чулі. Падчас аднаўленьня ад траўмы калена, я атрымала навіны ад доктара, які паведаміў, што ў канцы года я і мой бойфрэнд станем бацькамі. Мы па-вар’яцку шчасьлівыя і з удзячнасьцю пачынаем наш шлях па стварэньні сям’і.

Я прапушчу рэшту сэзону і не змагу займацца спортам, які так люблю, але пры гэтым зь вялікім энтузіязмам гляджу наперад. Зараз змагу разьвівацца там, дзе не магла праявіць сябе раней. Мяне матывуюць шматлікія прыклады моцных тэнісістак, якія змаглі вярнуцца на высокі ўзровень пасьля нараджэньня дзіцяці, а таксама жанчын ва ўсіх сфэрах дзейнасьці, якія маглі разьвіваць свае кар’еры, выхоўваючы дзяцей.

Вялікі дзякуй сям’і, сябрам, маёй камандзе і спонсарам — ваша падтрымка неверагодная...», — напісала Азаранка.

Вікторыя Азаранка — лепшая маладая тэнісістка сьвету 2005 года. У 2012 годзе стала першай ракеткай сьвету, выйграўшы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі беларускага тэнісe. На Алімпіядзе 2012 года ў Лёндане стала ўладальніцай бронзавага мэдаля ў адзіночным разрадзе і залатога мэдаля ў міксьце з Максімам Мірным.

Пра гэта інфармуе партал TUT.BY

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG