Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяганосцам Беларусі на Алімпіядзе будзе палкоўнік


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Сёньня ў Менску ў Зале алімпійскай славы выбралі капітана і сьцяганосца беларускай спартовай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыё. Імі сталі Аляксандр Багдановіч і Сяргей Мартынаў.

48-гадовы Сяргей Мартынаў — Алімпійскі чэмпіён Лёндану-2012 у стральбе з вінтоўкі лежачы, бронзавы прызёр Сіднэя-2000 і Атэнаў-2004. У 2012 годзе яму прысвоілі званьне палкоўніка. У Рыё Сяргей выступіць у якасьці трэнэра каманды па кулявой стральбе. Раней ён шэсьць разоў удзельнічаў у Алімпіядах як спартовец.

34-гадовы Аляксандар Багдановіч прывозіў «золата» з Пэкіну-2008 (каноэ-двойкі 1000 м) і «срэбра» з Лёндану-2012.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG