Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыўся прыём заявак на бясплатныя візы на «Басовішча»


Арганізатары беларускага музычнага фэстывалю «Басовішча», які праходзіць каля Гарадка пад Беластокам (Польшча), абвясьцілі аб пачатку прыёму заявак на бясплатныя візы для наведваньня фэстывалю. Заяўкі прымаюцца да пятніцы, 24 чэрвеня.

Раздадуць 200 візаў. Бясплатна іх змогуць атрымаць наведнікі фэсту, маладзейшыя за 25 год. Старэйшым за 25 візы будуць каштаваць палову цаны — 30 эўра.

Каб падаць заяўку, трэба выслаць на адрас vizy@basowiszcza.org сваё мія і прозьвішча, дату народзінаў, адрас, кантактны нумар тэлефона, нумар пашпарту, дату выданьня і прыдатнасьці пашпарту.

«Басовішча» пройдзе ў 27 раз 22 і 23 ліпеня. На фэсьце выступяць BRUTTO, «Крамбамбуля», Dzieciuki, NAVI, Нańba (Польшча), Erik & The Wordly Savages (Сэрбія) і іншыя. Фэстываль зноў праводзіць конкурс маладых выканаўцаў, пасьля адборачнага туру журы абрала чатырох фіналістаў: .К, The Glitchhh, INTELLIGENCY, M.G.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG