У Вільні разам зь літоўскімі музыкамі на адной сцэне выступілі адзін з самых папулярных рок-выканаўцаў Беларусі Лявон Вольскі і пераможца «Эўрабачаньня 2016», украінская сьпявачка Джамала.
Канцэрт «За нашу і вашу свабоду» быў прымеркаваны да Дня смутку і надзеі. У гэты дзень у Літве шануюць памяць ахвяр масавай высылкі літоўцаў у Сібір савецкімі ўладамі.
У Беларусі Лявон Вольскі ня мае магчымасьці выступаць з канцэртамі, бо улады занесьлі яго ў негалосны «чорны сьпіс» непажаданых музыкаў.