Радыё Свабода прадстаўляе набор стыкераў «Свабоду ўсім» для Telegram — бясьпечнага мэсэнджэра Паўла Дурава. У наборы 12 стыкераў для тых, хто хоча пазычыць свабоды міліцыянтам, настаўнікам, дажынкам ці марозіву. Спампаваць стыкеры можна бясплатна, перайшоўшы па спасылцы:
https://telegram.me/addstickers/RadioSvaboda
Таксама ў Telegram можна падпісацца на навіны Свабоды: калі вы пяройдзеце па спасылцы http://telegram.me/radiosvaboda і падпішацеся, раз на дзень вам будзе прыходзіць агляд найцікавейшага за дзень, зрэдчас — экстранныя навіны.
Некалькі іншых карысных спасылак у Telegram:
- Беларускі інтэрфэйс;
- Стыкеры з Аляксандрам Лукашэнкам і Тацянай Караткевіч;
- Стыкеры з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам: Symbals of Belarus, Flag of Belarus і Pagonya;
- Беларускамоўныя стыкеры-віншаванкі.
Telegram адметны бясьпекай перапіскі — гэта адзін з тых бясьпечных мэсэнджэраў, у якіх паведамленьні карыстальнікаў зашыфраваныя і надзейна абароненыя ад зламысьнікаў і спэцслужбаў. Былы супрацоўнік АНБ Эдвард Сноўдэн раскрытыкаваў праграму за тое, што налады па змоўчаньні ў ёй недастаткова бясьпечныя, Дураў жа адказаў, што карыстальнікам часьцей зручна мець сынхранізацыю паведамленьняў, а для тых, хто не давярае аўтарам праграмы, існуе функцыя «сакрэтных чатаў», да якіх нават самі аўтары праграмы ня могуць мець ніякага доступу.