Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскага мільярдэра Прохарава адбіраюць мэдыяхолдынг РБК


Міхаіл Прохараў.
Міхаіл Прохараў.

Мільярдэр Міхаіл Прохараў вядзе перамовы аб продажы падкантрольнай яму энэргетычнай кампаніі «Квадро» і можа прадаць медыяхолдынг РБК, паведамілі «Газете.Ru» некалькі крыніц.

Даручэньне аб зьмене ўласьніка РБК было аддадзена на найвышэйшым узроўні, кажа крыніца ва ўладных структурах. Адзін з суразмоўцаў «Газеты.Ru», блізкі да фінансавай сфэры, пацьвердзіў, што цяпер актывізаваліся перамовы аб продажы гэтых дзьвюх кампаній.

Багацьце Прохарава ацэньваецца на $ 7,7 мільярда, бізнэсмэн займае 14-ы радок у сьпісе найбагацейшых прадпрымальнікаў Расеі па вэрсіі Forbes. Кіраваньнем большасьці яго расейскіх актываў займаецца група ОНЭКСИМ. У яе складзе або пад яе кіраваньнем знаходзяцца, у прыватнасьці, кампаніі «Уралкалий» і «Русал», «Интергео», «Квадро», «Сноб», «Рэнессанс Капитал».

Некалькі суразмоўцаў «Газеты.Ru» падкрэсьлілі, што апошнім часам Прохараву неаднаразова давалі зразумець пра магчымыя зьмены. У першай палове красавіка на тэлеканале РЕН-ТБ выйшаў сюжэт, у якім" Квадро «і асабіста Прохараў абвінавачваліся ў рэзкім росьце цэн на жыльлёва-камунальныя паслугі ў Курску, Варонежы, Смаленску і іншых гарадах. Гучалі і сьцьверджаньні, што бізнэсмэн выводзіць свае капіталы ў афшоры.

У дзень правядзеньня «прамой лініі» з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным у офісах кампаній, якія належаць Прохараву, прайшлі ператрусы. Крыніцы ў РБК адзначаюць, што на Прохарава ціснуць з мэтай прадаць медыяхолдынг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG