Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: паласа ў эканоміцы Расеі — «шэрая»


Падчас «наўпроставай лініі» 14 красавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, аказваючы на пытаньне, якая цяпер «паласа» ў эканоміцы Расеі — «чорная ці белая»? — адказаў, што «шэрая».

Паводле Пуціна, рост ВУП у 2017 годзе прагназуецца ў 1,4%. Рэзэрвы Цэнтрабанку вярнуліся да ўзроўню з пачатку 2014 году, склаўшы 387 мільярдаў даляраў. Рэзэрвовых фондаў Расеі хопіць яшчэ на чатыры гады, але з наступнага году сытуацыя будзе паляпшацца, лічыць прэзыдэнт.

Галоўная праблема эканомікі Расеі, як мяркуе Пуцін — забясьпечыць прыток інвэстыцый, забясьпечыць попыт і падняць даходы насельніцтва.

Адказваючы на пытаньне пра цэны — «Я стала выдаткоўваць у два разы больш на прадукты, а ўрад кажа, што інфляцыя ўсяго 12,5 працэнта. Каму верыць — ураду або чэку з крамы?» — Пуцін сказаў, што верыць варта і ўраду, і чэку. Прэзыдэнт Расеі ўпэўнены, што рост коштаў на прадукты харчаваньня — гэта наступства захадаў па разьвіцьці сельскай гаспадаркі ва ўмовах санкцый. Аднак, паводле яго словаў, рост коштаў на прадукты харчавання — часовая зьява, цэны будуць стабілізавацца. Сытуацыя ў эканоміцы пакуль ня выправілася, але трэнд станоўчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG