Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны будаўнік, які задаў Пуціну пытаньне пра затрымку зарплаты


Акцыя пратэсту будаўнікоў касмадрому "Восточный"
Акцыя пратэсту будаўнікоў касмадрому "Восточный"

Ва Ўсурыйску на пяць сутак арыштавалі аднаго з будаўнікоў касмадрому Ўсходні ў Амурскай вобласьці, Антона Цюрышава, які год таму падчас «наўпроставай лініі» задаў прэзыдэнту пытаньне пра затрымкі заробкаў рабочым будоўлі. Тады Пуцін абяцаў узяць сытуацыю пад асабісты кантроль.

У гадавіну гэтай падзеі супрацоўнікі Ціхаакіянскай мостабудаўнічай кампаніі (ТМК), дзе працаваў Цюрышаў, зьбіраліся зладзіць масавую акцыю пратэсту. Цюрышаў сам паведаміў пра свой арышт у эсэмэсцы «Новай газеце» і дадаў, што гатовы абвясьціць галадоўку. Па словах яго знаёмага, рабочы быў затрыманы ўчора ўвечары. Яго запрасілі ў паліцыю нібыта для гутаркі, аднак потым аформілі пратакол — які па словах самога Цюрышава перапісвалі чатыры разы, быццам бы за тое, што ён выкарыстаў нецэнзурную лексыку ў грамадзкім месцы — і адвезьлі ў суд.

У сярэдзіне сакавіка Цюрышаў паведаміў аб падрыхтоўцы масавай акцыі супрацоўнікаў ТМК з патрабаваньнем выплаціць даўгі па зарплаце 14 красавіка — у дзень штогадовай «наўпроставай лініі» з прэзыдэнтам Пуцінам. Неўзабаве пасьля гэтага, па дадзеных «Новай газеты», яго выклікалі ў мясцовае аддзяленьне паліцыі, дзе зачыталі закон аб мітынгах.

На пачатак сакавіка 2016 году запазычанасьць па заробках супрацоўнікам ТМК складала больш за 117 мільёнаў рублёў (каля 2 мільёнаў даляраў). Сама кампанія збанкрутавала.

Сёньня Ўладзімер Пуцін праводзіць чарговую наўпроставую лінію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG