Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«50 тысяч працоўных месцаў» — папулізм улады ці плягіят апазыцыйных праграмаў?


Ці ўдасца ўладам стварыць 50 тысяч новых працоўных месцаў, як гэта паабяцаў Лукашэнка, і ці ёсьць у гэтым эканамічны сэнс?

Ці ўдасца ўладам стварыць 50 тысяч новых працоўных месцаў, як абяцана, і ці ёсьць у гэтым эканамічны сэнс?

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Цыганкоў: Падчас наведваньня Дзяржынскага раёну Аляксандар Лукашэнка паабяцаў гарантаваць працоўныя месцы ўсім выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў, незалежна ад таго, прыватныя яны ці дзяржаўныя, і стварыць 50 тысяч новых працоўных месцаў у 2016 годзе. Ён прызнаў, што сытуацыя на рынку працы складаная, і заявіў: «Мною было прынята адназначнае рашэньне аб прадстаўленьні першага працоўнага месца пасьля заканчэньня ВНУ, незалежна ад таго, прыватная яна або дзяржаўная. І гэтага мы будзем прытрымлівацца. Мы абавязаныя будзем дапамагчы з працаўладкаваньнем маладым людзям, якія атрымалі адукацыю».

«Мы ўсяляк, нягледзячы ні на якія рынкавыя прынцыпы, будзем патрабаваць ад кіраўнікоў і ствараць умовы для бізнэсу, дзеля таго каб яны стваралі працоўныя месцы», — сказаў Лукашэнка.

Ствараць новыя працоўныя месцы ў крызіс — гэта ўвогуле даволі складаны крок. І сёньняшняя рэчаіснасьць кажа якраз пра адваротнае

Ствараць новыя працоўныя месцы ў крызіс — гэта ўвогуле даволі складаны крок. І сёньняшняя рэчаіснасьць кажа якраз пра адваротнае. Паўсюль ідзе актыўнае скарачэньне працоўных — на ўсіх галоўных прадпрыемствах, «флягманах» беларускай прамысловасьці.

Як у такіх умовах беларускае кіраўніцтва можа стварыць новыя працоўныя месцы? Паколькі пра нейкія рынкавыя мэтады (напрыклад, пра падтрымку малога бізнэсу) нічога не сказана — то толькі адміністратыўна-каманднымі. Будуць загадваць прадпрыемствам і арганізацыям браць новых супрацоўнікаў — нават там, дзе для гэтага няма эканамічных падставаў. Магчыма, нейкі кіраўнік возьме сабе новага намесьніка, калі гэта невялікая фірма, ці прыдумаюць новыя працоўныя адзінкі, дзе яны ня надта патрэбныя.

50 тысяч новых працоўных месцаў, вядома, не прынясуць палёгкі беларускай эканоміцы, і гэта кропля ў моры — толькі 1% ад усіх занятых у вытворчасьці. Гэтае абяцаньне выглядае папулісцкім крокам. Калі да працаўнікоў, якія атрымліваюць па 300 даляраў, дадаць яшчэ адзін працэнт, гэта сапраўды кропля ў моры. Гэта мала зьменіць эканоміку, але паклікана засьведчыць насельніцтву, што кіраўніцтва працягвае клапаціцца пра сацыяльную мадэль.

Карбалевіч: Я зьвярнуў бы ўвагу на такую акалічнасьць. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў галоўным слоганам кампаніі Анатоля Лябедзькі было «Мільён новых працоўных месцаў». Але кампанія з шмат якіх прычын не пайшла. Думаю, у тым ліку і таму, што большасьць насельніцтва хацела не стварэньня новых месцаў, а захаваньня старых. Бо беларусы ў большасьці сваёй кансэрватыўныя, ня вельмі дынамічныя ў гэтым сэнсе. А Лукашэнка якраз гэта і абяцаў, увесь час патрабуючы ад дырэктарату захаваць працоўныя калектывы.

І тое, што цяпер гэты лёзунг Лябедзькі перахапіў Лукашэнка, сьведчыць пра тое, як зьмянілася сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў краіне ўсяго за паўгода

І тое, што цяпер гэты лёзунг Лябедзькі перахапіў Лукашэнка, сьведчыць пра тое, як зьмянілася сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў краіне ўсяго за паўгода. Сёньня гэтая лічба становіцца галоўным піяраўскім клішэ ўладаў, амаль як калісьці ідэя 500 даляраў сярэдняга заробку. «Сьвятая лічба», як калісьці казаў Лукашэнка.

Што тычыцца рэалізацыі гэтай ідэі, дык тут вялікая прастора для прыпісак. Лёгка адрапартаваць і цяжка праверыць.

Адносна рэалістычнасьці гэтай задачы. У крызіс вытворчасьці ў асноўным закрываюцца. Бізнэс, як паказваюць выпадкі з арыштамі буйных бізўнэсоўцаў, выводзіць грошы з краіны. У ЗША падчас «Вялікай дэпрэсіі» дзяржава, каб заняць людзей, за свае грошы рэалізоўвала інфраструктурныя праекты. Для гэтага патрэбныя рэсурсы. Бюджэтныя грошы ідуць у асноўным на падтрымку дзяржаўнага сэктару, каб захаваць старыя працоўныя месцы. Таму гэта хутчэй піяр-акцыя.

Дракахруст: Сапраўды, калі ў Штатах была Вялікая дэпрэсія, зачыняліся прадпрыемствы, была прынятая праграма грамадзкіх інфраструктурных працаў, калі рабіліся праекты ня тое што вельмі важныя, ня тое што на іх быў попыт, а людзям проста займалі рукі. Каб яны атрымлівалі ня нейкую дапамогу па беспрацоўі, а ўсё ж такі заробак за працу. Не выключаю, што, магчыма, і ў Беларусі таксама нешта падобнае можа быць. Ёсьць рэсурсы па выплаце дапамог па беспрацоўі — дык іх можна плаціць людзям за нейкую працу. Хай дарогі будуюць — яны ў любым выпадку спатрэбяцца. Працу прыдумаць заўжды можна.

Ёсьць рэсурсы па выплаце дапамог па беспрацоўі — дык іх можна плаціць людзям за нейкую працу. Хай дарогі будуюць — яны ў любым выпадку спатрэбяцца. Працу прыдумаць заўжды можна

Лукашэнка, гэта быў рэдкі выпадак, сказаў пра апазыцыю: го! мільён працоўных месцаў! Ведаў бы ён, як гэта складана, нават 50 тысяч складана зрабіць. Не выключаю, што гэтая фраза — «нягледзячы на рынкавыя ўмовы» — гэта такі піяр Лукашэнкі, які з 1994-га як пачаў бэсьціць рынак, так і працягвае.

Мы бачым, што часам урадавыя рашэньні не супадаюць з такой антырынкавай скіраванасьцю. У гэтым сэнсе, магчыма, праграма «50 тысяч працоўных месцаў» прадугледжвае інтэнсыфікацыю бізнэсу, умовы для яго, каб усё ж такі бізнэс ствараў гэтыя месцы, уцягваў працоўную сілу. Але зь бізнэсам справа такая: можна падвесьці каня да вады, нельга прымусіць яго піць. Сытуацыя неспрыяльная цяпер, вось вялікі бізнэс выводзіць грошы. А калі стварыць спрыяльныя ўмовы, дык, можа, нехта і рызыкне.

Вось праграма Анатоля Лябедзькі і прадугледжвала, што за кошт разьвіцьця бізнэсу ён паглыне людзей бяз працы. Хоць я згодны, што тут ёсьць папулісцкі момант. Прычым гэта даволі рызыкоўнае абяцаньне, бо яго можна праверыць.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG