Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў Нагорным Карабаху працягваюцца, загінулі дзясяткі людзей


Зьбіты верталёт у Нагорным Карабаху
Зьбіты верталёт у Нагорным Карабаху

Армэнія і Азэрбайджан паведамляюць пра працяг баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

Армэнія і Азэрбайджан паведамляюць пра працяг баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

Міністэрства абароны Азэрбайджана раніцай паведамляе з зоны баявых дзеяньняў пра 121 выпадак парушэньня замірэньня армянскім бокам на працягу мінулых сутак. Паводле гэтых зьвестак, армянскія сілы ўжываюць мінамёты калібраў 60, 82 і 120 мілімэтраў. Азэрбайджанскія вайскоўцы таксама паведамляюць, што правялі 125 абстрэлаў у адказ.

Армяне ў сваю чаргу заяўляюць, што азэрбайджанская армія прымяняе гаўбіцы дыямэтрам 152 мм, рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Град» і танкі.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Армэніі Арцрун Аванісян паведаміў у сваім Фэйсбуку, што армянскія падразьдзяленьні на некаторых участках фронту дасягнулі сурʼёзных прасоўванньяў.

Варагуючыя бакі заяўляюць пра зьнішчэньне баявой тэхнікі адно аднаго і шматлікія страты суперніка ў жывой сіле.

Упраўленьне ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў паведамляе, што па меншай меры 33 чалавекі загінулі і звыш 200 атрымалі раненьні ў выніку жорсткіх сутыкненьняў у Нагорным Карабаху ў мінулыя выходныя.

«Паводле афіцыйных крыніцаў у Армэніі і Азэрбайджане, па меншай меры 30 салдат і 3 мірныя жыхары загінулі ў выніку баявых дзеяньняў. Лік параненых, як грамадзянскіх, так і ваенных, яшчэ афіцыйна не пацьверджаны. Паводле неафіцыйных крыніцаў, гэты лік ацэньваецца ў звыш 200», — гаворыцца ў дакумэнце, які цытуе ТАСС.

Паводле зьвестак УКГП, агулам у вёсках, якія закранулі баявыя дзеяньні, пражываюць каля 14,4 тысячы чалавек. У той жа час ААН ня мае інфармацыі «пра пашкоджаньне інфраструктуры, эвакуацыю грамадзянскіх асобаў або гуманітарныя патрэбы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG