Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баку заяўляе аб аднабаковым спыненьні баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху


Азэрбайджан у аднабаковым парадку спыняе ваенныя дзеяньні ў Нагорным Карабаху.

Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце міністэрства абароны Азэрбайджана. Рашэньне прынятае «з улікам зваротаў міжнародных структур і міралюбнай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай», — сказана на сайце.

Пры гэтым Азэрбайджан паабяцаў працягнуць «наступальныя апэрацыі з выкарыстаньнем усіх наяўных на ўзбраеньні сродкаў» у выпадку працягу «правакацыйных дзеяньняў» з боку Армэніі.

У паведамленьні гаворыцца, што азэрбайджанскія войскі прыступілі да «ўмацаваньня абароны вызваленых тэрыторый». Раней Азэрбайджан заявіў аб занятку некалькіх вышынь у Нагорным Карабаху. Раніцай 3 красавіка ўзброеныя сілы непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі заявілі аб вяртаньні адной з вышынь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG