Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: стан Саўчанкі стабільны, але яна страчвае вагу


Аб стане Надзеі Саўчанкі паведаміў у панядзелак адвакат Мікалай Полазаў.

Стан здароўя Надзеі Саўчанкі, прысуджанай судом у Расеі да 22 гадоў пазбаўленьня волі, цяпер стабілізаваўся, але штодня яна страчвае 400-500 грамаў вагі.

Пра гэта паведаміў у панядзелак у сацсетях адвакат ўкраінскай лётчыцы Мікалай Полазаў.

Ён адзначыў, што прысуд уступае ў сілу з 5 красавіка, а ўжо 6 красавіка яна мае намер аднавіць сухую галадоўку. Полазаў дадаў, што падаваць апэляцыю Саўчанка не зьбіраецца, і забараняе рабіць гэта адвакатам, адгаварыць яе ад галадоўкі не ўдалося.

22 сакавіка Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці прысудзіў Саўчанку да доўгага тэрміну, прызнаўшы вінаватай у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў на ўсходзе Украіны. Сваю віну яна катэгарычна адмаўляе.

Ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка назваў працэс па справе лётчыцы «ганебным судзілішчам» і выказаў гатоўнасьць абмяняць Саўчанку на двух расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ярафеева, затрыманых у зоне спэцапэрацыі ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG