Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзеі Саўчанцы ўручылі копію прысуду і яго пераклад


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Ваеннаслужачай Украіны Надзеі Саўчанцы, асуджанай за дачыненьне да забойства расейскіх журналістаў, ўручана копія прысуду Данецкага гарадзкога суду і пісьмовы яго пераклад.

Пра гэта ў суботу агенцтву «Інтэрфакс» паведамілі ў прэс-службе гарсуда.

Прадстаўнік гарсуда ўдакладніла, што менавіта з дня ўручэньня копіі прысуду пачынаецца адлік тэрміну апэляцыйнага яго абскарджаньня, які складае 10 сутак.

У суботу прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў паведаміў у праграме «Права ведаць!» тэлеканала ТВЦ, што Ўладзімер Пуцін ніякіх рашэньняў па справе Саўчанкі пакуль не прымаў.

«Саўчанка зьяўляецца асуджанай, а далей усё адбываецца ў адпаведнасьці з законам Расейскай Фэдэрацыі. Яна будзе адбываць тэрмін. Іншыя рашэньні могуць прымацца толькі кіраўніком дзяржавы. Пакуль такіх рашэньняў няма», — сказаў ён.

Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі глыбока шкадуюць ў сувязі з гістэрыяй, якая ўзьнікла вакол справы Саўчанкі. Паводле яго слоў, «гэта робіць рашэньне гэтай праблемы значна больш складаным працэсам, у цішыні такія справы вырашаюцца значна лягчэй».

Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці ў мінулы аўторак прысудзіў Надзею Саўчанку да 22 гадоў калёніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яе вінаватай у дачыненьні да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 года. Па абвінавачваньні ў незаконным перасячэньні расійскай мяжы ёй прызначаны штраф у памеры 30 тысяч рублёў. Саўчанка прысуд не прызнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG