Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне сустракаецца ў Менску


Чакаецца, што будзе абмяркоўвацца тэма вызваленьня Надзеі Саўчанкі і іншых палонных.

У Менску 23 сакавіка пачалося чарговае паседжаньне рабочых групаў па палітычных пытаньнях і пытаньнях бясьпекі трохбаковай Кантактнай групы ва Ўкраіне, паведаміла ў Twitter беларускае Міністэрства замежных спраў. Ці будзе на паседжаньні абмяркоўвацца ўчорашні прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, не ўдакладняецца.

Папярэдняе паседжаньне 11 сакавіка, піша БелаПАН, ня вырашыла праблему абмену палоннымі па формуле «ўсіх на ўсіх», але пытаньне вызваленьня Саўчанкі тады абмяркоўвалася.

Разам з тым 23 сакавіка з двухдзённым візытам у Маскву выправіўся дзяржсакратар ЗША Джон Керы. Падчас візыту ён правядзе перамовы асабіста з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Важнай тэмай перамоваў Джона Керы ў Маскве таксама стане пагаршэньне сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Ён будзе заклікаць расейскае кіраўніцтва аказаць большы ціск на сэпаратыстаў, каб дамагчыся ад іх выкананьня ўмоваў менскіх дамоўленасьцяў, і ў тым ліку ўздыме пытаньне лёсу Саўчанкі. У Крамлі кажуць, што толькі Пуцін можа вырашыць лёс асуджанай украінскай лётчыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG