Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія апазыцыянэры ўшанавалі загінулых падчас тэрактаў у Брусэлі


Дэлегацыя беларускай апазыцыі правяла акцыю памяці загінулых у сталіцы Бэльгіі.

«Што ёсьць у беларусаў — дык гэта абвостранае пачуцьцё салiдарнасьцi (асаблiва у тых, хто сутыкаецца зь беларускiмi ўладамi). Зь дзясяткаў прапановаў i спакусаў мы выбралi спантанную акцыю салiдарнасьцi з ахвярамi тэрактаў у цэнтры Брусэля», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Гэтымі днямі ў Брусэлі знаходзіцца дэлегацыя беларускіх палітыкаў у складзе Анатоля Лябедзькі, Аляксея Янукевіча, Уладзімера Някляева, Міколы Статкевіча, Віталя Рымашэўскага, Ірыны Вэштард, Юрася Губарэвіча, Сяргея Калякіна і Тацяны Караткевіч.

Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін (зьлева направа) ушаноўваюць памяць ахвяраў тэракту
Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін (зьлева направа) ушаноўваюць памяць ахвяраў тэракту

Позна ўвечары 22 сакавіка палітыкі запалілі зьнічкі ў цэнтры Брусэлю, куды людзі нясуць кветкі і сьвечкі ў знак памяці ахвяраў выбухаў, якія адбыліся ў Брусэльскім аэрапорце Zaventem і на адной са станцыяў мэтро.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG