Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў аэрапорце і мэтро Брусэлю. Дзясяткі загінулых і параненых


Паступаюць паведамленьні пра некалькі выбухаў у аэрапорце і мэтро Брусэлю. Міжнародныя агенцтвы інфармуюць, што ў аэрапорце дзейнічалі сьмяротнікі.

Паступаюць паведамленьні пра некалькі выбухаў у аэрапорце Брусэля, перадае Бі-бі-сі. Бэльгійскія СМІ паведамляюць пра дзясяткі загінулых і больш за сотню параненых.

Паводле зьвестак бэльгійскай тэлерадыёкампаніі VRT, колькасьць ахвяраў тэрактаў у Брусэлі ўзрасла да 34 чалавек – 20 чалавек загінулі ў выніку выбухаў у мэтро, 14 – у выніку тэракту ў аэрапорце Брусэлю. Паводле апошніх зьвестак, больш за 150 чалавек параненыя.

Пазьней, паводле паведамленьняў бэльгійскай тэлерадыёкампаніі RTBF, прагрымеў выбух у брусэльскім мэтро на станцыі Мальбэк, блізка інстытуцый Эўразьвязу. Улады закрылі ўсе станцыі мэтро ў Брусэлі.

Reuters паведамляе са спасылкай на бэльгійскі тэлеканал VRT, што выбух бомбы ў аэрапорце быў выкліканы атакай самагубцы.

Паводле бэльгійскага агенцтва Belga, незадоўга да таго, як прагрымелі выбухі ў аэрапорце Завэнтэм, было чуваць стрэлы і выкрыкі па-арабску.

Пасьля выбухаў у аэрапорце і на станцыі мэтро блізка да інстытутаў Эўразьвязу Эўракамісія вырашыла спыніць працу і зачыніць свой будынак. Эўрапарлямэнт, будынак якога знаходзіцца непадалёк ад офісаў Эўракамісіі, працуе нармальна.

У цяперашні час з будынка аэрапорта эвакуююць людзей. Над адным з тэрміналаў аэрапорта ўздымаецца дым.

NBC News са спасылкай на крыніцу ў службах бясьпекі Бэльгіі сьцьвярджае, што выбухі адбыліся ў зоне рэгістрацыі пасажыраў, і ёсьць зьвесткі аб некалькіх пацярпелых і загінулых. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтых дадзеных няма, піша «Медуза».

Чатыры дні таму ў Брусэлі быў затрыманы Салах Абдэслам — асноўны падазраваны па справе аб лістападаўскіх атаках ў Парыжы. Цяпер ён дае паказаньні. Некалькі дзён таму міністар замежных спраў Бэльгіі Дыдзье Рэйндэрс заявіў, што Абдэслам плянаваў новыя тэракты — цяпер ужо ў Бэльгіі.

Ён пераказаў словы Абдэслама, што той «быў гатовы пачаць усё нанова з Брусэля, і гэта цалкам магло ажыцьцявіцца».

Рэйнэдрс таксама сказаў, што ўлады ўспрынялі гэтыя словы ўсур’ёз, таму што «была знойдзеная вялікая колькасьць зброі і выбухоўкі падчас першых ператрусаў, і мы выявілі вялікую сетку людзей, якая ўтварылася вакол яго ў Брусэлі», — паведамляе агенцтва Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG