Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: Альбом «Hramadaznaūstva. Volski» патрабуе працягу. Неабходныя грошы


Музыка Лявон Вольскі сасьпеў да выпуску другога альбому «Hramadaznaūstva. Volski». Ёсьць усё — песьні, задумы, крэатыў, віленская студыя нарвэскага музыкі Снорэ Бэргеруда, кажа Лявон Вольскі:

«Новы альбом будзе складацца зь дзьвюх частак. Адна — панкавая, другая — больш софтавая. То бок, панкавая — зь цяжкімі гітарамі, зь цяжкімі тэкстамі, софтавая — баляднага тыпу. Ён, натуральна, будзе адрозьнівацца ад першага альбому, і павінен атрымацца больш назіральным, філязофскім, скажам так. А рок музыка — гэта даволі дарагое рамяство. Раней знаходзіліся сродкі, а цяпер крызіс. Вось і вымушаныя зьвяртацца з працягнутай рукой».

Мяркуецца, што новы альбом «Hramadaznaūstva. Volski» будзе запісаны пры ўдзеле нарвэскіх музыкаў.

Збор сродкаў ужо вядзецца на асабістым сайце музыкі: lavonvolski.com.

Лявон Вольскі кажа, што будзе ўдзячны кожнаму за любую дапамогу:

«Бо талака — вялікая сіла, зь ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часьцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэньні».

Ахвярадаўцы змогуць убачыць свае імёны на старонцы, на новым дыску і зьняцца ў кліпе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG