Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прадпрымальнікаў ля Дома ўраду. ВІДЭА

Прадпрымальнікі сабраліся пад Домам ураду, каб падаць заявы супраць указу № 222 у Міністэрства па падатках і зборах. Заявы прынялі, абяцалі адказаць праз 15 дзён.

12:36 14.3.2016

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка і палітык Мікола Статкевіч заклікалі беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў адначасова масава падаць заявы з патрабаваньнем скасаваць указ № 222 у Міністэрства па падатках і зборах 14 сакавіка а 13-й гадзіне.

Хоць мерапрыемства нельга назваць мітынгам, хіба доўгай чаргой, Статкевіч называе гэта формай акцыі пратэсту — маўляў, людзі захочуць выказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца зь іхнім бізнэсам, зь іхнімі справамі. Шумчанка мяркуе, што ўдасца сказаць «пару слоў» пра тое, навошта прадпрымальнікі сабраліся пад міністэрствам, і вырашыць, што рабіць далей.

Раней Статкевіч і Шумчанка зьбіраліся правесьці 14 сакавіка санкцыянаваны Марш прадпрымальнікаў ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў, а таксама мітынг у парку. Але ўлады забаранілі і шэсьце, і мітынг. На думку арганізатараў, забароне паспрыяў Анатоль Лябедзька, які падаў сваю заяву на мітынг на той самы час і тое самае месца. Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч рассылала сваім знаёмым «кампрамат» на Шумчанку, які, на яе думку, «разводзіць і дзеліць людзей», робячы замест мітынгу падачу заяваў пад Домам ураду.

Да сёньняшняй акцыі прадпрымальнікі тройчы прыходзілі на несанкцыянаваныя мітынгі на Кастрычніцкай плошчы. Аднойчы дайшлі да Дома ўраду. Акцыі абыходзіліся без затрыманьняў, але шэраг удзельнікаў былі пакараныя штрафамі да 10,5 млн. Пратэстоўцам перашкаджалі «аранжавыя чалавечкі» — камунальшчыкі і сьнегаўборачная тэхніка.

Індывідуальныя прадпрымальнікі масава баставалі больш за два месяцы,пратэстуючы супраць указу № 222 і іншых указаў і законаў. «Пэрспэктыва» дамаглася стварэньня працоўнай групы зь міністэрствамі па рашэньні праблемаў прадпрымальнікаў, але празь некалькі паседжаньняў старшыня арганізацыі ўжо заклікаў распусьціць рабочую групу і склікаць новую — маўляў, інтарэсы прадпрымальнікаў там не адстойваюць.

12:58 14.3.2016

На пляцоўцы каля Міністэрства падаткаў і збораў ужо зьявіліся Анатоль Шумчанка і Мікола Статкевіч. Падыхозяць прадпрымальнікі.

Прыйшоў начальнік і менскай міліцыі Аляксандр Барсукоў. Міліцыянты здымаюць на відэа, не замінаюць.

13:03 14.3.2016

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG