Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аранжавыя чалавечкі» атакуюць Плошчу: ВІДЭА


Камунальшчык, які разьбіў тэлефон журналістцы падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага 2016 года. Кадр: nn.by
Камунальшчык, які разьбіў тэлефон журналістцы падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага 2016 года. Кадр: nn.by

З пратэстоўцамі на Кастрычніцкай плошчы змагаліся сьнегаўборачнай тэхнікай, з журналістамі — сьнежкамі і матам. Ахвярай паў тэлефон.

Удзень 22 лютага прадпрымальнікі і салідарныя зь імі сабраліся на мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, каб выказаць пратэст супраць указу № 222 і запатрабаваць адстаўкі ўраду.

Падчас акцыі мітынгоўцам замінала сьнегаўборачная тэхніка, якая расьсякала лужыны на Кастрычніцкай плошчы — каля дзясятка машынаў і трактароў. Таксама плошчу чысьцілі больш за дзясятак камунальшчыкаў, якія часам кідаліся сьнежкамі ў журналістаў.

Адзін з камунальшчыкаў бязь нейкай прычыны штурхнуў адну з журналістак, выбіўшы ў яе з рук тэлефон. Затым камунальшчык пачаў штурхаць мужчыну, які заступіўся за журналістку.

Адна з камунальшчыц затым аблаяла журналістку матам. Падобна, што ў тэлефона журналісткі разьбіты экран, патрэбны рамонт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG