Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жукоўскага зноў будуць судзіць за сюжэт на «Белсаце»


Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі

Незалежнага журналіста выклікаюць у Жлобінскі раённы суд 24 лютага.

Жукоўскага вінавацяць у нібыта незаконным вырабе прадукцыі СМІ — працы без акрэдытацыі для тэлеканала «Белсат».

Як распавёў Кастусь Жукоўскі сайту Праваабарончага цэнтру «Вясна», судзіць яго будуць адразу па дзьвюх справах. Гэта вынікае з пратаколаў, якія журналіст атрымаў на мінулым тыдні са Жлобінскага РАУС.

Жлобінская міліцыя мае прэтэнзіі да двух сюжэтаў пра рэгіён, якія выйшлі ў эфіры тэлеканалу «Белсат», — пра паміраючую вёску і эканамічныя праблемы на прамысловым гіганце — Беларускім мэталюргічным заводзе.

Таксама на Жукоўскім «вісіць» аналягічны пратакол паводле артыкулу 22.9 КаАП, складзены Веткаўскім РАУС за відэаздымкі пра эканамічныя праблемы на ткацкай фабрыцы і масласырзаводзе.

У лютым фрылансэр ужо атрымліваў спагнаньне за прафэсійную дзейнасьць: суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў яго штрафам у 40 базавых велічынь — 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў. У райцэнтры па просьбе мясцовых жыхароў журналіст здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт.

14 студзеня Калінкавіцкі раённы суд аштрафаваў Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічынь (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў) за парушэньне артыкулу 22.9 КаАП.

20 студзеня суд Кармянскага раёна таксама пакараў фрылансэра штрафам на 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG