Крызыс прымушае беларусаў ня толькі зацягнуць паясы, дастаць з шафы даўно забытае адзеньне, што выйшла з моды, менш піць і паліць, эканоміць нават на касмэтыцы і сродках гігіены.
Але на першым месцы па эканоміі — забавы.
Рост цэнаў на тавары і паслугі заўважыла амаль 90% апытаных, амаль траціна заўважае ў сваім атачэньні дэпрэсіўныя і нават панічныя настроі.