Як паведамляецца ў загадзе, падпісаным кіраўніцтвам заводу, зьмены ў графік ўносяцца «у сувязі з вытворчымі і эканамічнымі прычынамі, якія выявіліся ў памяншэньні попыту на прадукцыю, што вырабляецца ААТ „Брэстсельмаш“, адсутнасьцю дамоваў на наступны пэрыяд, зьніжэньнем аб’ёмаў работ і прыбытку, а таксама з мэтай захаваньня працоўных месцаў».
Такім чынам, працоўны час зьменшаны да 24 гадзін на тыдзень. На час дзеяньня загаду аплата працы будзе ажыцьцяўляцца згодна фактычна адпрацаванаму часу, паведамляе «Брэсцкі кур’ер».
Завод «Брэстсельмаш» апошнія 35 гадоў спэцыялізуецца на выпуску цеплавога абсталяваньня. У 2000 годзе пераўтвораны ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. 100% акцый належаць фізычным асобам. На прадпрыемстве працуе каля 400 чалавек.
Самае папулярнае
1