Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дасьць вялікую прэс-канфэрэнцыю. Чакае вострых пытаньняў


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэс-канфэрэнцыя, якая стане 11-й для Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі, пачнецца а 12.00.

На сёньняшнюю прэс-канфэрэнцыю акрэдытавана рэкордная колькасьць журналістаў — 1390 супрацоўнікаў расейскіх і замежных СМІ. Паводле прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, некалькі журналістаў не прайшлі акрэдытацыю. Аднак іх імёны ён назваць адмовіўся.

Як заявіў Пяскоў, дамінаваць на прэс-канфэрэнцыі будзе «сацыяльна-эканамічная праблематыка і міжнародная абстаноўка», у прыватнасьці, сытуацыя ў Сырыі і ва Ўкраіне. З расейскіх падзей Пяскоў адзначыў пратэсты дальнабойшчыкаў наконт зьбіраньня платы за праезд па фэдэральных трасах.

Як паведамляе ВВС, на прэс-канфэрэнцыю акрэдытаваны супрацоўнік заснаванага апазыцыянэрам Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй — Георгій Албураў. Ён раней заяўляў, што мае намер задаць Пуціну пытаньне ў сувязі з расьсьледаваньнем ФБК з нагоды сям’і генпракурора Расеі Юрыя Чайкі.

Адвакат узятай у палон у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка Марк Фейгін напярэдадні на сваёй старонцы ў Facebook паабяцаў эксклюзіўнае інтэрвію з спадарыняй Саўчанкай тым журналістам, якія спытаюць у Пуціна пра магчымасьць яе абмену на затрыманых ва Ўкраіне расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева.

Онлайн з прэс-канфэрэнцыі Ўладзімера Пуціна можна пачытаць тут, на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG