Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін увёў новыя санкцыі супраць Турэччыны


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Анкары год таму.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Анкары год таму.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін забараніў расейскім працадаўцам браць на працу грамадзян Турэччыны, абмежаваў дзейнасьць турэцкіх арганізацый у Расеі і ўвоз у Расею некаторых турэцкіх тавараў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін забараніў расейскім працадаўцам ад 1 студзеня 2016 году браць на працу грамадзян Турэччыны. Акрамя гэтага, Пуцін абмежаваў дзейнасьць турэцкіх арганізацый у Расеі і ўвоз у Расею асобных відаў турэцкіх тавараў. Пералік такіх тавараў складзе ўрад.

Пра гэта сказана ва ўказе, апублікаваным на сайце Крамля ў суботу, 28 лістапада.

Ураду таксама даручана ўзмацніць кантроль за дзейнасьцю турэцкіх аўтаперавозчыкаў на тэрыторыі Расеі. Турапэратарам, згодна з указам Пуціна, нельга працаваць на турэцкім кірунку. Акрамя таго, Пуцін даручыў ураду прыняць меры па забароне чартэрных авіяперавозак паміж Расеяй і Турэччынай.

Раней Расея абвясьціла аб прыпыненьні бязьвізавага рэжыму з Турэччынай ад 1 студзеня 2016 году «ў сувязі з тэрарыстычнай пагрозай». МЗС Турэччыны ў сваю чаргу парэкамэндаваў грамадзянам краіны ня езьдзіць у Расею без крайняй неабходнасьці.

Адносіны паміж дзьвюма дзяржавамі рэзка пагоршыліся пасьля таго як турэцкія ваенна-паветраныя сілы зьбілі расейскі бамбавік Су-24. Паводле турэцкага боку, самалёт парушыў межы Турэччыны. Пуцін назваў інцыдэнт «ударам у сьпіну»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG