Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін хоча выбачэньняў ад Турэччыны за «ўдар у сьпіну»


Сёньняшні выступ Пуціна.
Сёньняшні выступ Пуціна.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць, што Турэччына, не прыносячы прабачэньняў за зьбіцьцё расейскага самалёта, заганяе двухбаковыя адносіны ў тупік.

«Мы лічым абсалютная невытлумачальнымі здрадлівыя ўдары ў сьпіну ад тых, у кім мы бачылі партнэраў і саюзьнікаў у антытэрарыстычнай барацьбе», — сказаў Пуціна падчас цырымоніі ўручэньня даверчых грамат новым амбасадарам замежных дзяржаваў, удакладніўшы, што мае на ўвазе інцыдэнт, які адбыўся два дні таму са зьбітым турэцкімі ВПС расейскім бамбавіком Су-24.

«Мы да гэтага часу ня чуем выбачэньняў з вышэйшага палітычнага ўзроўню Турэччыны, ні прапановаў па кампэнсацыі шкоды, ні абяцаньняў пакараць злачынцаў за зробленае злачынства», — цытуе Пуціна ТАСС.

«Ствараецца ўражаньне, што турэцкае кіраўніцтва сьвядома заганяе расейска-турэцкія адносіны ў тупік, мы шкадуем аб гэтым», — дадаў расейскі кіраўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG