Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятая інаўгурацыя Лукашэнкі: дэталі і камэнтары

6 лістапада ў Палацы Незалежнасьці пройдзе пятая па ліку інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі — афіцыйнае ўступленьне на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Радыё Свабода ў рэжыме жывога часу будзе адсочваць цікавосткі і дэталі цырымоніі, а таксама даваць апэратыўныя камэнтары.

Пятая інаўгурацыя Лукашэнкі

З нагоды пятай па ліку інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі Свабода згадвае найбольш цікавыя дэталі папярэдніх чатырох цырымоніяў.

Трусаў: У 1994-м я думаў, што Лукашэнка толькі гады два зможа пратрымацца

Алег Трусаў быў адным з трох дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, якія выступілі з прамовай падчас першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе.

"Жадаем прэзыдэнту трошачкі сумленьня", - беларусы віншуюць Лукашэнку з інаўгурацыяй
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:54 0:00
Наўпроставы лінк

«Жадаем прэзыдэнту трошачкі сумленьня», — беларусы віншуюць Лукашэнку з інаўгурацыяй

Радыё Свабода запытала ў мінакоў, як бы яны павіншавалі Лукашэнку з афіцыйным уступленьнем на пасаду прэзыдэнта і што б пажадалі кіраўніку краіны ў гэты дзень.

У 2011 годзе Лукашэнка паабяцаў быць адказным і справядлівым да ўсіх беларусаў

Апошняя інаўгурацыйная прамова Аляксандра Лукашэнкі 21 студзеня 2011 году цягнулася 13 хвілінаў.

Першы канал беларускага радыё і нацыянальныя тэлеканалы пачалі прамую трансляцыю.

Лукашэнка едзе з рэзыдэнцыі «Дразды» да Палаца Незалежнасьці ў суправаджэньні экскорта матацыклістаў.

​Лукашэнка ідзе па чыровнай дывановай дарожцы у палац.

Лукашэнка ідзе без сына Мікалая.

Цырымонія вядзецца на рускай мове.

Прамаўляе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Ярмошына просіць прынесьці прысягу. Лукашэнка прамаўляе яе на беларускай мове. Клятва складаецца з 30 слоў бяз злучнікаў і прыназоўнікаў.

Гучыць гімн, але бачна, што ня ўсе яго сьпяваюць.

Лукашэнка прынёс прысягу на Канстытуцыі, падпісвае адпаведны акт.

Лідзія Ярмошына ўручыла Лукашэнку пасьведчаньне прэзыдэнта.

Лукашэнку ўручылі чырвона-зялёны букет.

Кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч прамаўляе па руску :

"Вы стварылі незалежную Беларусь, дзяржаву, якую паважаюць у сьвеце... Цярніты наш шлях, але мы моцная нацыя. Мы моцныя нашай згуртаванасьцю вакол лідэра. Акажам вам усебаковую падтрымку. Няхай жыве Аляксандар Лукашэнка!"

Пасьля выступіў старшыня Канстытуцыйнага суду.

Лукашэнка прамаўляе па-руску.

З прамовы Лукашэнкі:

«Назіральнікі маглі пераканацца, што кампанія прайшла адкрыта, спакойна адпаведна з беларускімі законамі.

Гэта перамога беларускага народа. Упершыню гэта была кампанія, назіраючы за якой, мы ганарыліся самі сабой і нашым народам. Вы бачылі, што рабілася вакол.

Народ спакойна, ціха, адкрыта прыйшоў і паказаў, хто гаспадар у гэтым доме. У няпрсоты, гістарычны момант народ прадэманстраваў згуртаванасьць, масава прыняўшы ўдзел у выбарах. Яны выказалі падтрымку той зьнешняй і ўнутранай палітыцы, якую мы праводзім 20 гадоў.

Мы не ілгалі, мы ніколі нікога не падманвалі. Мы ішлі сваёй дарогай. І гэты шлях паказаў правільнасьць нашых дзеяньняў. Разам мы стварылі жыцьцяздольную дзяржаву, якая стабільна разьвіваецца».

Мікалай, Віктар і Дзьмітры Лукашэнка ў залі сядзяць побач з боку ад асноўных радоў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG