Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трусаў: У 1994-м я думаў, што Лукашэнка толькі гады два зможа пратрымацца


Алег Трусаў
Алег Трусаў

Алег Трусаў быў адным з трох дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, якія выступілі з прамовай падчас першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе.

У 1994 годзе ў сваёй прамове Трусаў казаў пра неабходнасьць рынкавых рэформаў, захаваньня правоў чалавека і ўласнасьці, а таксама барацьбу з карупцыяй. Ён таксама падкрэсьліў, што непрымальнай зьяўляецца залежнасьць Беларусі ад аднаго пастаўшчыка нафты і газу.

Радыё Свабода зьвярнулася да Алега Трусава з пытаньнем, ці застаюцца сёньня актуальнымі тыя словы, якія ён казаў 21 год таму.

— Безумоўна, засталіся актуальнымі. Нічога не зьмянілася. Усе мае словы я магу адрасаваць Лукашэнку і цяпер.

— Я тады казаў, што трэба рабіць рэформы эканамічныя — гэта самае галоўнае. І вось яны пачалі трошку і казаць пра гэта — увесь урад. Ну і грошы сталі сапраўдныя цяпер, пад эўра падрабілі і будуць уводзіць — таксама добра. Бо гэта паказчык, што ніякага расейскага рубля ў Беларусі пры Лукашэнкі ня будзе. Гэта добра. Бо калі ўводзілі расейскую валюту — гэта быў б канец незалежнасьці.

— Ці маглі вы ў той момант паверыць, што праз 21 год будзе 5-я інаўгурацыя Лукашэнкі?

Каб ён заставаўся дэмакратычным чалавекам, то ён больш двух гадоў каля ўлады не ўтрымаўся б.

— Вядома, не. Я думаў, што ён толькі гады 2 зможа пратрымацца. Так яно і было, бо праз два гады давялося рабіць дзяржаўны пераварот. Нават раней. Пачалося з нашага зьбіцьця, потым рэфэрэндум... Каб ён заставаўся дэмакратычным чалавекам, то ён больш двух гадоў каля ўлады не ўтрымаўся б.

— Вы памятаеце, якая была агульная атмасфэра той першай інаўгурацыі? Як б вы яе ахарактарызавалі?

— Вярхоўны Савет тады быў моцна разгублены. Большасьць людзей была за Кебіча, і для іх абраньне Лукашэнкі было асабістай трагедыяй. Частка мусіла ісьці прасіцца на службу — то бок, адкідаць свой гонар і ісьці да маладога старшыні калгаса-саўгаса прасіць нейкія чыны. Нават частка апазыцыі перабегла на бок Лукашэнкі, былі і такія — дробныя пасады яны выпрасілі.

Карацей, была вялікая разгубленасьць, бо нечаканая была яго перамога.

— А як сам Лукашэнка тады сабе паводзіў?

Ён вельмі радаваўся, адчуваў сабе пераможцам. Усім усьміхаўся, усім прапаноўваў ісьці да яго на працу, прапаноўваў розныя пасады (і мне ў тым ліку).

— Ён вельмі радаваўся, адчуваў сабе пераможцам. Усім усьміхаўся, усім прапаноўваў ісьці да яго на працу, прапаноўваў розныя пасады (і мне ў тым ліку).

Ну і ўся яго каманда была вельмі шчасьлівая — і Лябедзька, і Фядута, і Ганчар, і Чыгір...Яны ўсе сьвяціліся ад радасьці, што яны перамаглі.

— Ці адчувалася, што Лукашэнка падчас першай інаўгурацыі хваляваўся?

— У прынцыпе так, адчувалася. Адна справа — марыць пра прэзыдэнцтва, іншая справа — заняць гэтую пасаду. Таму, канешне, адчувалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG