Пры гэтым кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі ў інтэрвію Свабодзе прызнаў, што гэты працэс, а таксама вяртаньне ў Менск амбасадара патрабуе пэўнага часу.
— Вы казалі пра цікавыя прыклады разьвіцьця прадпрымальніцтва ў Беларусі і сказалі, што амэрыканцы падтрымліваюць многія праекты. Якія праекты вы ўсё ж такі лічыце пасьпяховымі?
— Гэта праект у падтрымку агратурызму ў рэгіёнах. Гэта было вельмі пасьпяхова, гэта быў трэнінг для вельмі многіх людзей, якія раней не займаліся турызмам. І мы дапамаглі ім зразумець, як функцыянуе прыватны рынак, як можна прыцягнуць турыстаў, інвэстыцыі і г.д.
Іншы прыклад — гэта Парк высокіх тэхналёгіяў. Гэта выдатны прыклад таго, што можна зрабіць, калі ёсьць свабодны прыватны рынак, калі ёсьць зразумелыя правілы гульні. Я думаю, 90% іхняй прадукцыі прадаецца за мяжой. Гэта, напэўна, галоўны экспарт у ЗША. Сярод некалькіх вельмі вядомых фірмаў — EPAM SYSTEMS, Exadel і іншыя. Так што гэта выдатны прыклад, як можа функцыянаваць і мець посьпех прыватны рынак у Беларусі.
— Некалькі гадоў мы гаворым, што неабходныя структурныя рэформы, пра гэта кажуць міжнародныя структуры. Аднак учора памочнік прэзыдэнта Руды назваў 5 прычын, чаму рэформы ў Беларусі ня пройдуць. Адна з прычын — грамадзтва не гатовае да рэформаў. Падзяляеце вы гэтае меркаваньне?
Я не магу судзіць, гатовае грамадзтва ці не. Хоць я думаю, што калі ўрад хоча весьці рэформы, трэба тлумачыць грамадзтву, чаму і як, чаму гэта добрая ідэя.
— Я не магу судзіць, гатовае грамадзтва ці не. Хоць я думаю, што калі ўрад хоча весьці рэформы, трэба тлумачыць грамадзтву, чаму і як, чаму гэта добрая ідэя. Калі ўрад добра тлумачыць прычыны, то грамадзтва падтрымлівае. Бо кожны хоча лепш жыць, кожны хоча мець добрую эканоміку ў сваёй краіне. Таму гэта ня цяжка тлумачыць, на мой погляд.
— Ці варта чакаць вяртаньня амбасады да ранейшага рэжыму працы, ранейшага штату? Можа, прыйшоў час амбасадараў?
— Я вельмі спадзяюся, што ў адзін цудоўны дзень гэта будзе. Але патрэбен час. Хто ведае, можа, празь некалькі гадоў мы вернемся ў сытуацыю 2008 году, калі тут працавала 35 амэрыканскіх дыпляматаў.
— Але ж прайшло ўжо 7 гадоў. Гэта такі няхуткі працэс?
Гэта няхуткі працэс, бо для нас, як і для любой іншай краіны сьвету, прызначыць амбасадара — гэта працяглы працэс.
— Гэта няхуткі працэс, бо для нас, як і для любой іншай краіны сьвету, прызначыць амбасадара — гэта працяглы працэс. Патрэбен год або нават два гады — нават калі зусім нармальныя ўмовы. У нас пакуль нармальных умоў няма. Спачатку трэба адмяніць абмежаваньні на колькасьць дыпляматаў. Гэта першы крок. А пасьля гэтага можна, канечне, пагутарыць, што рабіць далей.
— Вы ўжо 16 месяцаў у Беларусі. Вам падабаецца краіна?
— Мне вельмі падабаецца. Я быў цяпер ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, у розных рэгіёнах, і мне вельмі падабаецца. Беларускія людзі вельмі гасьцінныя. Цудоўная прырода. Таму мне вельмі прыемна быць у вас.
— Ваша сям’я тут з вамі?
— Мая жонка працуе ў Вільні, але яна амаль кожны ўік-энд са мною. Мы адкрываем разам Беларусь.