Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя дапамагчы Беларусі са структурнымі рэформамі


Скот Роланд.
Скот Роланд.

Сёньня на ІІІ Кастрычніцкім эканамічным форуме выступіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

Кіраўнік амэрыканскай дыпляматычнай місіі павітаўся з удзельнікамі форуму на беларускай мове і коратка распавёў пра разьвіцьцё прадпрымальніцтва ў ЗША, падкрэсьліў, што ўрад ЗША прыслухоўваецца да меркаваньня бізьнэс-супольнасьці, дакладна бачыць, што трэба бізнэсу.

«У Беларусі таксама працуюць асацыяцыі бізнэсу, і мы цікавімся іх дзейнасьцю. Пакуль тут працэс ідзе ня вельмі гладка. Для беларускай эканомікі вельмі важна стварэньне новых працоўных месцаў, і гэта могуць зрабіць менавіта прадпрымальнікі», — заявіў часовы павераны.

Беларусь вядомая дасягненьнямі ў сфэры адукацыі, беларускія праграмісты, адмыслоўцы ІТ шырока вядомыя ў сьвеце. Скот Роланд узгадаў пасьпяховую кампанію EPAM, Парк высокіх тэхналёгій. Для ПВТ урад Беларусі ўсталяваў вядомыя і прывабныя правілы гульні, у гэтым у многім сакрэт посьпеху, прызнаў прамоўца.

"Для разьвіцьця прадпрымальніцтва павінна быць створана камфортнае, спрыяльнае асяродзьдзе. Урад ЗША гатовы дапамагчы разьвіцьцю прадпрымальніцтва ў Беларусі. Для гэтага працуе USAID, праграма разьвіцьця ААН таксама ськіраваныя на дамамогу разьвіцьцю прыватнага сэктару. На гэтым форуме патрэбна выпрацаваць, што трэба зрабіць, каб структурныя рэформы пачаліся. Мы гатовыя дапамагчы",— заявіў Скот Роланд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG