Сталая жанчына Сьвятлана прыйшла на шэсьце Дзяды з кійком. Нягледзячы на адсутнасьць здароўя, яна бярэ ўдзел у жалобнай акцыі, нясе з сабой кветкі і зьнічкі.
а Сьвятлане — бел-чырвона-белая куртка: «У мяне быў сьцяг, але яго паламалі на нейкай акцыі. Дык я ўсё марыла, каб такую куртку займець. Сёлета акурат такія прадавалі. 600 тысяч. А ў мяне толькі 500 было. Аддалі за 500. Усё марыла, каб у гэтай куртцы на Дзяды прыйсьці. Хвалююся за Беларусь, усе мае думкі пра Беларусь. Толькі пра гэта і думаю».