Сёлетняя акцыя «Дзяды» пашырыла кола палітычных рухаў, якія бяруць у ёй удзел.
У мінулыя гады арганізатарам шэсьця была перадусім Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ, але гэтым разам у калёне нямала прадстаўнікоў іншых арганізацыяў: ад сацыял-дэмакратаў — Мікола Статкевіч, ад руху «За Свабоду» — Юрась Губарэвіч, ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі — Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі. У калёне, паводле візуальнай ацэнкі, 350-400 чалавек.