Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Андрэя Сахарава атрымаў савудаўскі блогер


Раіф Бадаві
Раіф Бадаві

Савудаўскі блогер Раіф Бадаві названы пераможцам прэміі імя Андрэя Сахарава, якую Эўрапейскі парлямэнт прысуджае штогод за свабоду думкі.

31-гадовы Бадаві быў арыштаваны ў 2012 годзе за крытыку рэлігійнай палітыкі Савудаўскай Арабіі. Яго прысудзілі да 10 гадоў турмы і 1000 удараў бізуном за абразу ісламу ў інтэрнэце. Бадаві атрымаў свае першыя 50 удараў бізуном у студзені на вачах публікі.

Далейшыя публічныя лупцоўкі былі прыпыненыя, афіцыйна па стане здароўя, але таксама пасьля міжнародных пратэстаў. Эўрапарлямэнтар Томас Мэшэрыкс, чыя палітычная група належыць да тых, хто намінаваў Бадаві на прэмію, заявіў, што Эўропа «ня можа маўчаць, калі ў Савудаўскай Арабіі людзі сутыкаюцца з катаваньнямі або сьмерцю толькі з-за выказваньня сваіх ідэй.»

Узнагарода памерам 50 тысяч эўра ў гонар савецкага дысыдэнта Андрэя Сахарава прысуджаецца з 1988 году людзям, якія абараняюць правы чалавека і асноўныя свабоды. Летась гэтую прэмію атрымала Малала Юсуфзай з Пакістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG