Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сасіскі і бэкон могуць прывесьці да раку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ужываньне перапрацаванага чырвонага мяса, у тым ліку бэкону, сасісак і вяндліны, можа прывесьці да ўзьнікненьня раку.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.

Паводле дадзеных арганізацыі, ужываньне 50 грамаў мясапрадуктаў штодня — а гэта менш, чым дьзве лустачкі бэкону — павялічвае рызыку захворваньня на рак прамой кішкі да 18%.

Чырвонае мяса таксама можа быць канцэрагенным, хоць доказаў гэтаму сабрана пакуль недастаткова.

Да чырвоных гатункаў мяса адносяць ялавічыну, бараніну і сьвініну.

Разам з тым прадстаўнікі арганізацыі падкрэсьліваюць, што мяса можа быць таксама часткай здаровай дыеты.

Брытанская арганізацыя Cancer Research UK рэкамэндуе не адмаўляцца цалкам ад ужываньня мясапрадуктаў, а скараціць іх ўжываньне. І тым, хто часам есьць бутэрброды з вяндлінай, наўрад ці варта чагосьці баяцца.

Перапрацаваным лічыцца мяса, якое прайшло апрацоўку, што павялічвае тэрмін яго захоўваньня і зьмяняе смакавыя якасьці: вэнджаньне, кансэрваваньне і даданьне солі.

Усе гэтыя віды апрацоўкі павялічваюць рызыку захворваньня на рак. Апрацоўка высокімі тэмпэратурамі, напрыклад, прыгатаваньне розных відаў шашлыка, таксама можа прывесьці да ўтварэньня канцэрагенных рэчываў.

Міжнародны аддзел па дасьледаваньні раку Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя адзначае, што перапрацаванае мяса пастаўлена ў адзін шэраг, напрыклад, з радыеактыўным плютоніем і алькаголем, якія таксама правакуюць узьнікненьне раку, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG