Ці здаралася вам перастаць ёсьці нейкую ежу толькі таму, што нехта сказаў, што яна шкодная? Шмат якія прадукты, пераконвае амэрыканскі сайт Fitnea, маюць дрэнную рэпутацыю, але насамрэч не заслугоўваюць яе. Вось некаторыя з такіх прадуктаў.
Японцы зьяўляецца адной з самых здаровых нацый у сьвеце, хоць ядуць белы рыс амаль у кожнай страве. Акрамя таго, дасьледаваньні паказалі, што тыя, якія ядуць белы рыс, менш схільныя да набіраньня лішняй вагі.
Кава — у дадатак да кафэіну, які дапамагае чалавеку перамагаць сон і заставацца бадзёрым на працягу даўжэйшага часу — утрымлівае таксама фляваноіды. Гэтыя рэчывы дапамагаюць клеткам змагацца з нэгатыўнымі наступствамі, зьвязанымі са старэньнем арганізму, ды паляпшаюць функцыянаваньне сэрца. Кава дапамагае зьнізіць рызыку дыябэту, хваробы Паркінсана і Альцгеймэра. Экспэрты наогул пагаджаюцца, што памяркоўная колькасьць кавы — каля трох кубкаў на дзень — можа мець пэўны сьціплы ўклад у паляпшэньне здароўя без відавочнай рызыкі для арганізму.
Макароны — высокакалярыйная ежа — наогул маюць высокі глікемічны індэкс, то бок, выразна павышаюць узровень цукру ў крыві. Але ў макаронных вырабах зь белай пшаніцы гэты індэкс адносна нізкі. Гэтыя макароны, якія пакідаюць у чалавека пачуцьцё сытасьці на даўжэйшы час, можна есьці бяз рызыкі для здароўя — рэч толькі ў тым, каб не зьядаць больш, чым кубак згатаваных макаронаў за адзін прысяд.
Звычайны бэкон утрымлівае шмат тлушчу, насычанага натрыем. У абястлушчаным бэконе (які ў Амэрыцы завуць «канадзкім бэконам») менш калёрый і менш тлушчу, але ўзровень бялку застаецца так сама высокі, як і ў звычайным бэконе.
Аматарам мяса, якія вырашылі адмовіцца ад чырвонай ялавічыны дзеля таго, каб схуднець або зрабіць сваю дыету больш здаровай, будуць рады пачуць, што памяркоўныя колькасьці поснай ялавічыны могуць рэальна дапамагчы скінуць вагу і палепшыць агульны стан здароўя. Ялавічына ўтрымлівае некалькі важных мінэралаў і вітамінаў, уключна зь вітамінай Б, цынкам і жалезам.
Шматлікія дыеты пазьбягаюць сушанай садавіны, паколькі яна ўтрымлівае большую канцэнтрацыю калёрый, чым сьвежая садавіна. У прынцыпе гэта так, але сушанай садавіны немагчыма нічым замяніць у тых выпадках, калі сьвежая садавіна не даступная. Сушаная садавіна ўтрымлівае ўсе тыя пажыўныя рэчывы, што і яе сьвежыя адпаведнікі. У ёй таксама вялікая канцэнтрацыя антыаксыдантных рэчываў.
Папкорн, раяць амэрыканцы, трэба есьці ня толькі тады, калі вы ідзяце ў кіно. Даследнікі паведамляюць, што ў папкорне шмат карысных для чалавечага арганізму рэчываў: фітанутрыентаў, поліфэнолаў і клятчаткі. І зусім няшмат калёрый.
1. Белы рыс

2. Кава

3. Макароны

4. Абястлушчаны бэкон
Звычайны бэкон утрымлівае шмат тлушчу, насычанага натрыем. У абястлушчаным бэконе (які ў Амэрыцы завуць «канадзкім бэконам») менш калёрый і менш тлушчу, але ўзровень бялку застаецца так сама высокі, як і ў звычайным бэконе.
5. Ялавічына
Аматарам мяса, якія вырашылі адмовіцца ад чырвонай ялавічыны дзеля таго, каб схуднець або зрабіць сваю дыету больш здаровай, будуць рады пачуць, што памяркоўныя колькасьці поснай ялавічыны могуць рэальна дапамагчы скінуць вагу і палепшыць агульны стан здароўя. Ялавічына ўтрымлівае некалькі важных мінэралаў і вітамінаў, уключна зь вітамінай Б, цынкам і жалезам.
6. Сушаныя садавіна
Шматлікія дыеты пазьбягаюць сушанай садавіны, паколькі яна ўтрымлівае большую канцэнтрацыю калёрый, чым сьвежая садавіна. У прынцыпе гэта так, але сушанай садавіны немагчыма нічым замяніць у тых выпадках, калі сьвежая садавіна не даступная. Сушаная садавіна ўтрымлівае ўсе тыя пажыўныя рэчывы, што і яе сьвежыя адпаведнікі. У ёй таксама вялікая канцэнтрацыя антыаксыдантных рэчываў.
7. Папкорн