Сайт Health.com прыводзіць дзесяць парадаў, якія могуць вам дапамагчы значна палепшыць стан уласнага здароўя ў новым годзе. Клопат толькі ў тым, што гэтыя парады ня надта лёгка выконваюцца. Але паспрабаваць не пашкодзіць.
1. Скіньце вагу. Найцяжэй пратрымацца ў гэтай пастанове цягам першых чатырох-шасьці тыдняў.
2. Падтрымлівайце кантакты зь сямейнікамі і сябрамі. Экспэрты кажуць, што адсутнасьць таварыскіх кантактаў у жыцьці можа пагоршыць вам здароўе значна мацней, чым курэньне, выпіваньне або пераяданьне.
3. Кіньце курыць. Ну, што тут яшчэ можна сказаць? Просім прабачэньня, калі вы ўжо кінулі...
4. Не выкідайце грошай без патрэбы. Парада, так бы мовіць, на ўсе гады жыцьця. Напрыклад, навошта плаціць за час у фітнэс-залі і за квіткі на аўтобус/мэтро, калі можна дабірацца на працу пешшу або на ровары і такім чынам сэканоміць двойчы ды палепшыць самаадчуваньне?
5. Абмяжуйце нагоды для стрэсу. Лёгка сказаць, цяжэй выканаць. Але: не заседжвайцеся на працы, хадзіце часьцей на прагулкі, зрабіце ваша харчаваньне больш разнастайным, часьцей сустракайцеся зь сябрамі...
6. Дапамагайце іншым. Дапамагаючы, вы ня толькі палепшыце долю камусьці іншаму, але і сваё ўласнае самаадчуваньне.
7. Ідзіце ў школу. Не абавязкова, каб яшчэ раз здабыць атэстат сталасьці, але каб здабыць новыя веды і набыць новыя кваліфікацыі. Вучыцца ніколі ня позна.
8. Ня піце алькаголю (зашмат). No comment.
9. Высыпайцеся дасыта.
10. Падарожнічайце. Хоць раз на год, падчас вакацый, паедзьце кудысьці далей, чым на сваю дачу або да бабулі на вёску.