Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прагаласаваў разам з сынам Мікалаем


Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дзейны прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка прагаласаваў на выбарчым участку № 1 Менску.

Лукашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак разам са сваім малодшым сынам Мікалаем, які і апусьціў выбарчы бюлетэнь у скрыню для галасаваньня.

11 кастрычніка ў Беларусі праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Выбарчыя ўчасткі адчыніліся ў 8 гадзін раніцы і будуць працаваць да 20 гадзін.

На пасаду кіраўніка Беларусі прэтэндуюць старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, прадстаўніца грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Грамадзяне могуць таксама прагаласаваць супраць усіх кандыдатаў.

За правядзеньнем прэзыдэнцкай кампаніі сочаць больш за 900 міжнародных назіральнікаў.

У сьпісы для галасаваньня ўключаныя больш за 6,9 мільёнаў выбаршчыкаў, у тым ліку па-за межамі Беларусі — больш за 5,7 тысячы чалавек.

Лічыцца, што выбары прэзыдэнта адбыліся, калі ў галасаваньні ўзялі ўдзел больш за палову грамадзянаў краіны, уключаных у сьпісы выбаршчыкаў. Кіраўнік дзяржавы лічыцца абраным, калі за яго прагаласавалі больш як палова грамадзян Беларусі, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.

Усяго ў датэрміновым галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах з 6 па 10 кастрычніка ўзялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў. Гэта больш, чым ва ўсіх папярэдніх прэзыдэнцкіх кампаніях — 2001, 2006 і 2010 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG